Князь і вялікі магістар Сувэрэннага вайсковага ордэну Мальты Джакама Даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта памёр на 76 годзе жыцьця ў Рыме мінулай ноччу, паведаміў урад ордэну. Некалькі месяцаў таму ў яго знайшлі невылечнае захворваньне.
With regret the Grand Magistry announces the death of the Grand Master Fra’ Giacomo Dalla Torre del Tempio di Sanguinetto, which took place in Rome a few minutes after midnight on 29th April, following an incurable disease diagnosed a few months ago.https://t.co/fFsh6a1Qgs
— Order of Malta (@orderofmalta) April 28, 2020
Джакама Даля Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінэта ўзначальваў ордэн з 2018 году. Яго бацька быў генэральным дырэктарам музэяў Ватыкану ў 1961–1975 гадох, яго брат узначальвае трыбунал (суд) Ватыкану. Ён вывучаў археалёгію і гісторыю мастацтва ўва ўнівэрсытэце Сапіенца ў Рыме, выкладаў клясычную грэцкую мову ў Папскім Урбаніянскім унівэрсытэце, у 1985 годзе ўступіў у ордэн.
Мальтыйскі ордэн — адзін з найстарэйшых рыцарскіх ордэнаў у сьвеце, заснаваны ў 1048 годзе. Ён разглядае сябе як дзяржаву і паводле міжнароднага права зьяўляецца дзяржавападобным утварэньнем з статусам назіральніка пры ААН і Радзе Эўропы. Яму належыць тэрыторыя ў Рыме і ён арандуе зямлю на Мальце. Асноўны кірунак дзейнасьці — дабрачыннасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мальтыйскі ордэн дапамагае ўстановам адукацыі МенскуПаводле дзяржаўнага ладу ордэн ёсьць выбарнай манархіяй, да выбараў наступнага князя і вялікага магістра яго абавязкі будзе выконваць вялікі камандор ордэну 80-гадовы фра Руй Гансалу ду Валі Пэйшоту дэ Вілаc Боаc.