У Кіева-Пячорскай лаўры ўсе сьвятары заразіліся каранавірусам

Кіева-Пячорская лаўра

Таксама захварэлі манахі, выкладчыкі і студэнты Кіеўскай духоўнай акадэміі.

У Кіева-Пячорскай лаўры, якая застаецца пад кантролем Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), заразіліся каранавірусам ўсе сьвятары.

Пра гэта расейскаму выданьню РБК паведаміў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай управы УПЦ МП мітрапаліт Клімент.

Таксама захварэлі манахі, выкладчыкі і студэнты Кіеўскай духоўнай акадэміі, якая месьціцца на тэрыторыі лаўры, — усяго каля 150-200 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: мітрапаліт, які заклікаў людзей не баяцца інфэкцыі і хадзіць у храмы, захварэў на каранавірус

Паводле мітрапаліта Клімента, цяпер ужо большасьць клірыкаў ідуць на папраўку. Памерлі ад каранавірусу трое чалавек, дадаў ён.

13 красавіка стала вядома, што Кіева-Пячорская лаўра зачыняецца на карантын.

Тым часам у Расеі памёр япіскап Расейскай праваслаўнай царквы Веніямін (Каралёў), інфікаваны каранавірусам. У яго была дыягнаставаная двухбаковая пнеўманія. Памерлы стаў першым герэем РПЦ, які памёр ад хваробы.