Рэгуляваньне цэнаў на грэчку працягнулі яшчэ на 155 дзён

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю яшчэ на 155 дзён падоўжыла дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на грэчку.

Такая пастанова выйшла 23 красавіка 2020 году.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, цэны на грэчку рэгулююцца наступным чынам: для аптовага гандлю — максымум 10% надбаўкі да цэнаў вытворцы, для розьнічнага — максымум 25%.

Гэтыя захады зробленыя, каб не дапусьціць завышэньня цэнаў на грэчку і забясьпечыць крупамі спажывецкі рынак Беларусі.

Пастанова будзе дзейнічаць да 30 верасьня 2020 года. Дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на грэчку ў Беларусі ўводзілі зь 1 лістапада 2019 года да 28 студзеня 2020 году, затым працягвалі да 28 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі абмежаваў рост цэнаў, пагражае крымінальнай адказнасьцю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад часова забараніў вывозіць зь Беларусі грэчку, цыбулю і часнок