Пракуратура вывучае, як змагаюцца з каранавірусам у інтэрнатах для старых. Ёсьць пакараныя

Дом састарэлых, ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Бялыніцкага раёну праверыла выкананьне заканадаўства аб папярэджаньні пашырэньня COVID-19 у доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры Беларусі падчас праверкі выявілі парушэньні заканадаўчых актаў і загадаў дырэктара ўстановы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Нібы ўсё вымерла». Як пандэмія каранавірусу зьмяніла жыцьцё Дому вэтэранаў у Магілёве

У прыватнасьці, кіраўнік дома-інтэрнату зацьвердзіў плян захадаў для мінімізацыі пагрозы распаўсюду інфэкцыі і вызначыў супрацоўнікаў, адказных за іх рэалізацыю. Разам з тым некаторыя пункты так і не былі выкананыя:

• не разьлічана сутачная патрэба ў сродках індывідуальнай засьцярогі органаў дыханьня, антысэптычных сродках,
• ня вызначаны ўзровень месячнага запасу дэзынфікцыйных і антысэптычных сродкаў, мэдыкамэнтаў, сродкаў засьцярогі,
• супрацоўнікі ўстановы, занятыя абслугоўваньнем, ня ў поўным аб’ёме забясьпечаныя сродкамі аховы органаў дыханьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад адміністрацыйных арыштаў на час пандэміі 

У доме-інтэрнаце арганізавалі прыёмна-карантыннае аддзяленьне на 6 чалавек. Пры гэтым магчымасьць перапрафіляваць памяшканьнi для ізаляцыі грамадзянаў, калі яны захварэюць на вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі, не прадугледзілі.

Адсутнічала і рэглямэнтацыя перамяшчэньня работнікаў унутры ўстановы.

Па выніках праверкі пракурор Бялыніцкага раёну Віталь Кавалёў унёс прадстаўленьне дырэктару дому-інтэрнату для старых і інвалідаў. Да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнулі пяць службовых асобаў.