Паўтысячы працаўнікоў прэзыдэнцкага палаца ў Індыі самаізаляваліся

Рам Нат Ковінд прымае ў палацы Аляксандра Лукашэнку

Прыблізна 500 чалавек, якія працуюць у прэзыдэнцкім палацы Індыі, самаізаляваліся пасьля інфармацыі, што адзін з супрацоўнікаў заразіўся каранавірусам SARS-CoV-2, паведамляе Reuters.

На сёньняшні дзень у Індыі зарэгістравана 18984 выпадкі каранавіруснай інфэкцыі і 603 выпадкі сьмерці ад COVID-19.

Трывога ў прэзыдэнцкім палацы адбылася пасьля таго, як у нявесткі аднаго з супрацоўнікаў, які жыў у комплексе, пацьвердзіўся каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Каліфорніі пратэставалі супраць карантыну. ВІДЭА

Ані прэзыдэнт Рам Нат Ковінд, ані яго дарадцы не былі зьмешчаныя ў карантын, бо ня мелі кантакту з работнікам. Аднак сем’і супрацоўнікаў палаца маюць загад не пакідаць свае дамы.

У Індыі роля прэзыдэнта краіны сымбалічная. Поўная выканаўчая ўлада ў руках прэм'ер-міністра.