Губэрнатар штату Нью-Ёрк Эндру Куома на прэсавай канфэрэнцыі ў суботу заявіў, што ў мінулую пятніцу ў штаце ад наступстваў каранавірусу памерлі 540 чалавек — гэта самы нізкі паказчык за апошнія два тыдні.
Ён паведаміў таксама, што ў пятніцу ў шпіталі былі дастаўленыя 2 тысячы чалавек з ускладненьнямі, выкліканымі COVID-19. Такія лічбы апошні раз рэгістраваліся ў канцы сакавіка, перад пачаткам хвалі моцнага росту заражэньняў і сьмяротнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пагражае наступствамі, калі кітайскія ўлады сапраўды хавалі праўду пра каранавірусПаводле губэрнатара Куома, дактары адзначаюць зьніжэньне колькасьці пацыентаў, якія дастаўляюцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі і якія патрабуюць падлучэньня да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
У цэлым па ЗША ў суботу было зарэгістравана 715 тысячаў выпадкаў заражэньня каранавірусам. Сьмяротных выпадкаў за апошнія суткі 1690, агульная колькасьць ахвяр эпідэміі ў ЗША — 38 844 чалавек.