Мікалай Целяціцкі больш не галоўны лекар пінскага дзіцячага шпіталя, перадае «Мэдыя-Палесьсе».
Сёлета дзіцячы шпіталь пад кіраўніцтвам Целяціцкага стаў фігурантам гучнай гісторыі аб заражэньні немаўляці ВІЧ-інфэкцыяй. Цяпер абавязкі галоўнага лекара пінскага дзіцячага шпіталя выконвае Аляксандр Сачкоўскі.
Сьледчы камітэт у Берасьцейшчыне распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдычным працаўніком»).
Падставаю стаў зварот жыхаркі Пінску Святланы Дыдышкі. Яе 11-месячная дачка заразілася ў шпіталі ВІЧ. Усе ў сям’і пры гэтым здаровыя. Дагэтуль невядома, дзе заразілі дзяўчынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заразіць яе маглі толькі ў шпіталі ў Пінску», — маці 11-месячнай дзяўчынкі, у якой знайшлі ВІЧ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма сутаргаў, пнэўманію вылечылі», — Міністэрства здароўя скончыла праверку заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй немаўляці ў Пінску