Міністар адукацыі патлумачыў, чаму дыстанцыйнае навучаньне не заменіць офлайн-школы

Міністар адукацыі Ігар Карпенка

Дыстанцыйная адукацыя — не альтэрнатыва клясна-ўрочнай сыстэме, сказаў 17 красавіка міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, піша БелТА.​

Што сказаў Карпенка?

  • «Сёньня яшчэ шмат ідзе спрэчак і размоваў наконт дыстанцыйнага навучаньня. Некаторыя бачаць у гэтым панацэю, ледзь не альтэрнатыву клясна-ўрочнай сыстэме, якая склалася ў сыстэме агульна-сярэдняй адукацыі». Дыстанцыйная сыстэма не заменіць урокаў.
  • Клясна-ўрочная сыстэма вырашае ня толькі пытаньні перадачы інфармацыі і замацаваньня ведаў, але і сацыялізацыю дзяцей. Камунікацыя ў калектыве дазваляе школьніку атрымліваць сацыяльны досьвед, безь якога «цяжка выйсьці ў самастойнае жыцьцё».
  • «У выніку дзіця атрымлівае атэстат сталасьці, і нездарма ён так называецца».