Як пандэмія COVID-19 адаб’ецца на глябальных пастаўках прадуктаў харчаваньня? Вось што мы ведаем

Каранавірус ужо пусьціў сусьветную эканоміку пад адхон, і дзясяткі мільёнаў людзей не працуюць, а заводы ад Уханю па Баварыю і Мічыган прыпыняюць працу. Што гэта значыць для ежы, якую мы ямо?

Якія трускаўкі вы ясьце, самаізаляваўшыся ад каранавірусу?

Хутчэй за ўсё, яны патрапілі да вас з фэрмы. А можа, зь вялікай сельскагаспадарчай плянтацыі далёка ад вашага дома, сабраныя ўручную, магчыма, работнікамі-мігрантамі, прывезенымі зь іншых мястэчак, гарадоў ці нават краінаў.

Але ці зможа гэтая сыстэма і далей пастаўляць вам трускаўкі, калі глябальная пандэмія каранавірусу працягнецца? Або хлеб? Макароны? Расьлінны алей?

Каранавірус ужо пусьціў сусьветную эканоміку пад адхон, і дзясяткі мільёнаў людзей не працуюць, а заводы ад Уханю па Баварыю і Мічыган прыпыняюць працу.

Што гэта значыць для ежы, якую мы ямо?

Калі вы жывяце ў сельскай мясцовасьці ва ўмераным клімаце, дзе ідзе вэгетацыйны пэрыяд, вы можаце паспадзявацца на тое, што будзеце есьці прадукты з прысядзібнай дзялянкі або з агароду на летніку.

Але калі вы жывяце ў горадзе — як і больш за палову насельніцтва плянэты — ёсьць верагоднасьць, што вы будзеце разьлічваць на сусьветны ланцужок харчаваньня, каб пераканацца, што ваш хлеб і малако альбо макароны і бананы ёсьць у наяўнасьці на рынку.

Што адбываецца, калі людзі, якія зьбіраюць садавіну і гародніну, хварэюць альбо ідуць на карантын? Што адбываецца, калі людзі, якія пакуюць бульбу і цыбулю ў скрынкі і грузяць іх у грузавікі, ня могуць працаваць? Што адбываецца, калі пшаніцу нельга перамалоць і адправіць у пякарні?

Ці можам мы сутыкнуцца з усясьветным недахопам прадуктаў харчаваньня ў бліжэйшыя месяцы?

Чалавек перад пустымі паліцамі ў супэрмаркеце ў Маскве

«Масавыя перабоі ва ўсясьветнай сыстэме харчаваньня будуць наступствам пандэміі», — напісаў у сваім паведамленьні ў Твітэры Крыс Эліёт, прафэсар Унівэрсытэту Каралевы ў Бэлфасьце.

Вось што мы ведаем пра тое, як каранавірус уплывае на харчаваньне.

Што адбываецца?

У сярэдзіне сакавіка пандэмія паскаралася ў большасьці краінаў, нават калі ў невялікай колькасьці іх пачала выяўляць прыкметы «згладжваньня крывой» — тэрмін, які выкарыстоўваецца для азначэньня запаволеньня хуткасьці новых інфэкцый.

Але стрэс на сусьветную сыстэме харчаваньня ўжо ўзьдзейнічаў.

«Зацяжны пандэмічны крызіс можа хутка ўнесьці напружанасьць у сеткі паставак прадуктаў харчаваньня, у складаную сетку ўзаемадзеяньняў з удзелам фэрмэраў, сельскагаспадарчых прадуктаў, перапрацоўчых прадпрыемстваў, суднаходзтва, розьнічнага гандлю і шмат чаго іншага», — напісаў Максіма Кален, галоўны эканаміст па пытаньнях харчаваньня ААН.

Панічныя закупы і назапашваньне прадуктаў у некаторых месцах пабольшваюць неспакой, што гандлёвыя крамы і аптавікі, запасы якіх так малыя, могуць абанкруціцца.

Да пачатку красавіка Сусьветная харчовая праграма — агенцтва ААН — паспрабавала супакоіць нэрвовых спажыўцоў.

«Глябальныя рынкі збыту асноўных збожжавых прадуктаў забясьпечаныя добра, і цэны ў цэлым нізкія», — гаворыцца ў паведамленьні праграмы, распаўсюджанай 3 красавіка.

«Парушэньні дагэтуль мінімальныя; харчаваньня дастаткова, а рынкі адносна стабільныя», — сказала прэс-сакратар праграмы Элізабэт Бірс.

«Але ў хуткім часе мы можам чакаць перабояў у сетках харчаваньня», калі буйныя імпартэры страцяць упэўненасьць у надзейнасьці асноўных харчовых тавараў, сказала яна.

Работнікі грузяць тавары на грузавік у Быдгашчы, Польшча

Для індустрыяльных краінаў, чые ланцужкі паставак прадуктаў харчаваньня ўжо перажываюць зьмены ў сувязі са зьмяненьнем спажывецкіх звычак і густаў, гэта стварае вялікую нявызначанасьць.

Хто пад рызыкай?

Для буйных індустрыяльных краінаў, насельніцтва якіх, як правіла, сканцэнтраванае ў гарадзкіх і прыгарадных цэнтрах, ланцужкі паставак прадуктаў харчаваньня больш доўгія, складаныя і, магчыма, больш уразьлівыя.

Для менш прамысловай, больш сельскай і аграрнай эканомікі ланцужкі паставак, як правіла, карацейшыя і прасьцейшыя. Калі вы не атрымліваеце яйкі і малако ад курэй і кароваў і коз на сваім двары, напрыклад, вы можаце атрымліваць іх ад фэрмэраў у суседняй вёсцы.

Іншыя тавары — напрыклад, пшаніца, кукуруза ці соя — прадаюцца і адпраўляюцца оптам, часта на вялікія адлегласьці. Гэта азначае, што ёсьць больш пунктаў, калі ланцужок паставак можа быць разбураны.

Да гэтага дадайце фактар страху: спажыўцы, якія асьцерагаюцца магчымасьці дэфіцыту, кідаюцца купляць больш, чым у адваротным выпадку, выклікаючы той недахоп, якога б яны баяліся. Напрыклад, на некаторых харчовых рынках Масквы паведамляецца, што паліцы ачышчаюцца ад гатовай да ўжываньня грэчкі.

Гэта прывяло некаторыя краіны да скарачэньня экспарту прадуктаў харчаваньня, каб забясьпечыць іх дастатковую колькасьць для сваіх грамадзян.

Віетнам, буйны экспартэр рысу, прыпыніў экспарт гэтай прадукцыі і іншых тавараў. Індыя, буйны вытворца рысу, як і Віетнам, таксама прыпыніла экспарт.

У Казахстане, адным з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў пшаніцы, урад абмежаваў экспарт гэтага тавару. Раней урад прыпыніў экспарт іншых тавараў, такіх як цыбуля, цукар, сланечнікавы алей і нават грэчка.

У мінулым месяцы Расея, найбуйнейшы ў сьвеце вытворца пшаніцы, прыпыніла экспарт апрацаваных збожжавых, такіх як грэчка, рыс і аўсяныя шматкі.

Абмежаваныя пастаўкі павысілі цэны ня толькі на мясцовым узроўні, але і ва ўсясьветным маштабе ў некаторых выпадках.

Напрыклад, у рэгіёне Бостану за апошнія тыдні цана на дзясятак яек вырасла ўтрая.

Высокія цэны і абмежаваньні паставак стварылі магчымасьці для чорных маркетолягаў. Паліцыя Кіргізстану на мінулым тыдні затрымала пастаўкі пшанічнай мукі, якую кантрабандай вывозілі з краіны ў мяшках з надпісам «цэмэнт».

У незвычайным публічным звароце 9 красавіка актывісты, навукоўцы і група кіраўнікоў некаторых найбуйнейшых харчовых прадпрыемстваў сьвету папярэдзілі, што колькасьць людзей, якія галадаюць па ўсім сьвеце, можа ў наступныя месяцы рэзка павялічыцца.

Мяшкі з мукою ў Новасібірску, Расея

«Ня можа быць больш важнага часу, каб захаваць гандлёвыя патокі адкрытымі і прадказальнымі», — гаворыцца ў лісьце, накіраваным усясьветным лідэрам.

У лісьце заклікаюць экспартэраў прадуктаў харчаваньня працягваць пастаўляць на міжнародныя рынкі, а таксама заклікаюць падтрымліваць насельніцтва, якому пагражае рызыка голаду, а таксама інвэставаць у мясцовую вытворчасьць.

Хто зьбірае ўраджай?

Пад стрэсам адбываецца і працэс збору ўраджаю і ўпакоўкі яго для адпраўкі, калі палявыя работнікі змагаюцца за тое, каб засьцерагчы сябе ад заражэньня каранавірусам, альбо калі работнікі ня могуць езьдзіць на фэрмы праз локдаўны і абмежаваньні на праезд.

«Праблема здароўя працоўнай сілы на фэрме, а таксама наяўнасьці працоўнай сілы — адзін з найважнейшых выклікаў для вытворчасьці», — адзначана ў справаздачы аналітычнай групы Fitch Solutions.

У ЗША працоўныя мігранты складаюць асноўную частку сельскагаспадарчай працоўнай сілы. А ў Каліфорніі, адным зь вядучых штатаў ЗША па вытворчасьці прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчых тавараў, дзяржаўныя чыноўнікі ўвялі загад пражываць дома, каб зьвесьці да мінімуму колькасьць людзей, якія перамяшчаюцца і перадаюць інфэкцыю. Гэта паўплывала на працу фэрмаў.

Тое ж самае і ў Эўропе, дзе фэрмы праводзяць вясновыя пасевы і спрабуюць знайсьці работнікаў, каб сабраць ураджай.

Рана ці позна, аднак, каранавірусная інфэкцыя пойдзе на спаду, урады скасуюць абмежаваньні на паездкі і розьнічны гандаль, а ланцужкі паставак адновяцца да нормы, прагназуюць экспэрты.

У гэты момант людзі могуць сутыкнуцца зь іншай праблемай: што рабіць з усімі лішнімі таварамі ў кладоўках, шафах і маразільніках.

«Калі людзі цяпер купляюць больш тавараў, гэта не абавязкова таму, што яны спажываюць больш — яны робяць запасы. Калі сытуацыя вернецца да нормы, у спажыўцоў будзе шмат кансэрваванага супу і туалетнай паперы дома, і больш ня трэба будзе купляць», — сказаў Гокер Айдын, экспэрт па мэнэджмэнце ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса.