У Нямеччыне паправіліся больш за палову інфікаваных каранавірусам

У Нямеччыне ад COVID-19 акрыялі больш за палову інфікаваных. Але колькасьць пацыентаў, якія памерлі ад інфэкцыі, за суткі павялічылася на 126 і дасягнула 2799 чалавек.

Паводле дадзеных, апублікаваных у панядзелак, Інстытутам імя Робэрта Коха, у Нямеччыне зарэгістравана 123 016 інфікаваных — на 2537 больш, чым на дзень раней. Пры гэтым паправіліся 64 300 чалавек — на чатыры зь нечым тысячы больш, чым на дзень раней.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас пажару зь дзіцячай інфэкцыйнай лякарні ў Менску эвакуавалі 44 чалавекі. Фота

Па дадзеных інстытуту, колькасьць інфікаваных і колькасьць сьмерцяў у Нямеччыне зьніжаецца трэці дзень запар.

Канцлерка Ангела Мэркель 15 красавіка правядзе тэлефонную канфэрэнцыю з кіраўнікамі ўрадаў фэдэральных зямель, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні ў барацьбе з эпідэміяй. Адной з тэмаў будзе магчымасьць зьмякчэньня ўведзеных абмежаваньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Індэкс самаізаляцыі». Расейскі «Яндэкс» падлічыў, наколькі беларусы менш ходзяць па вуліцах