301 мэдык заразіўся COVID-19 у Беларусі – Міністэрства аховы здароўя
Уладзімер Каранік
На сёньняшні дзень у Беларусі лябараторна пацьверджаны 301 выпадак заражэньня медыцынскіх работнікаў, паведаміў міністар аховы здароўя Уладзімір Каранік на брыфінгу ў Менску 11 красавіка.
Паводле яго слоў, больш за ўсё заражаных работнікаў сыстэмы аховы здароўя ў Мінскай і Віцебскай абласьцях.
Большасьць інфіцыраваных знаходзяцца ў здавальняючым стане. Па дадзеных на раніцу 11 красавіка ніхто іх іх не знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.