У Маскве ўводзяць спэцпропускі для перамяшчэньня па горадзе
Ілюстрацыйнае фота
У Маскве з наступнага тыдня ўводзяцца спэцыяльныя пропускі для перамяшчэньня па горадзе. З адпаведным зваротам выступіў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Прапускны рэжым у Маскве будзе ўводзіцца ў тры этапы. На першым этапе ён будзе дзейнічаць для паездак на працу, на другім — для паездак у іншых мэтах, на трэцім — для перамяшчэньня ўнутры раёну. Таксама з 13 па 19 красавіка ў сталіцы спыняюцца будаўнічыя работы. Выключэньне зроблена для будаўніцтва мэдыцынскіх аб’ектаў і мэтро.
Раней СМІ паведамлялі, што рашэньне аб увядзеньні пропускаў было прынятае ўладамі Масквы праз рост колькасьці хворых і павелічэньне выпадкаў парушэньня рэжыму самаізаляцыі з боку жыхароў сталіцы.