Міністар здароўя Беларусі: На пік захворваньня COVID-19 выйдзем у канцы красавіка — пачатку траўня

Паводле разьлікаў Міністэрства аховы здароўя, на пік захворваньня каранавірусам Беларусь выйдзе ў канцы красавіка ці ў пачатку траўня.

Пра гэта заявіў міністар здароўя Ўладзімер Каранік, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

На пытаньне, ці мае міністэрства мэтодыку прагназаваньня сытуацыі і разьліку піку захворваньня, Каранік адказаў, што існуе і адпаведная мэтодыка, і плян дзеяньняў пры розных варыянтах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ByCovid19 перадалі беларускім мэдыкам тысячы халатаў і рэсьпіратараў. Шукаюць грошы на «процічумныя касьцюмы»

Паводле зьвестак на 9 красавіка, у Беларусі ад COVID-19 памерлі 16 чалавек, шпіталізаваны 1331 пацыент, паправіліся 139. Такім чынам, агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў інфікаваньня склала 1486 (рост за суткі на 420 выпадкаў, або на 40%).