У Нямеччыне чацьвёрты дзень запар падае колькасьць новых інфэкцыяў

Бэрлін

За апошнія 24 гадзіны колькасьць інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2 у Нямеччыне павялічылася на 3677 чалавек. Агульная колькасьць заражаных у краіне павялічылася да 95 391 паводле дадзеных Інстытута Робэрта Коха.

Нядзеля стала чацьвёртым днём запар, калі колькасьць новых выяўленых інфэкцый у Нямеччыне падае, адзначае Reuters.

Напярэдадні там было выяўлена 5936 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Ірляндыі будзе працаваць лекарам

Колькасьць ахвяр Covid-19 у Нямеччыне павялічылася на працягу дня на 92, да 1434. У колькасьці выяўленых каранавірусных інфэкцый Нямеччына займае трэцяе месца ў Эўропе — пасьля Гішпаніі і Італіі. У сваю чаргу, у колькасьці ахвяр Covid-19 краіна зьяўляецца шостай у Эўропе.