У Расеі забілі падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ФСБ падчас спробы затрыманьня забілі жыхара Мурманску, падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту, паведамляе «Интерфакс» з спасылкай на Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт.

У камітэце забітага назвалі прыхільнікам тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Сьцьвярджаюць, што ён страляў па байцах спэцназу. На месцы няўдалага затрыманьня знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне, пісталет і патроны.

Асобу забітага не раскрываюць. Паводле антытэрарыстычнага камітэту, пасьля плянаванага тэракту падазраваны зьбіраўся зьехаць з Расеі на Блізкі Ўсход.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі завялі першую крымінальную справу за распаўсюджваньне фэйкаў пра каранавірус

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Празе дэмантавалі помнік савецкаму маршалу Коневу