Цяпер людзям замест асабістага прыёму прапануюць запісвацца на тэлефонны прыём.
У такім рэжыме працуюць кіраўнікі
- Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту і ягоных падразьдзяленьняў,
- адміністрацый трох гарадзкіх раёнаў Віцебску.
Такія захады тлумачаць клопатам пра асабістую бясьпеку і здароўе грамадзян і спасылаюцца на рэкамэндацыі Міністэрства аховы здароўя.
Запісацца на тэлефонны прыём можна па нумарах
+375 212 33 62 70
+375 212 33 62 49
У Віцебску ад пнэўманіі, ускладненай каранавірусам, памерлі тры чалавекі. З 351 зарэгістраванага выпадку каранавірусу — 89 у Віцебскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За суткі ў Віцебску ад пнэўманіі памерлі дзьве жанчыны, адна зь іх мэдсястра