У Менску і рэгіёнах пабітыя тэмпэратурныя рэкорды. Ад сёньня па Беларусі — пахаладаньне

Belarus - Ancient Pyacherski Forest Park in Mahilyou. Mahilyou, 29Dec2019

У Менску і яшчэ на 34 мэтэаралягічных станцыях абноўленыя тэмпэратурныя рэкорды дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў за надвор’ем.

Як паведамляе БелаПАН, у сталіцы 28 сакавіка было на 1,5 градуса цяплей, чым у 2007 годзе, калі быў усталяваны тэмпэратурны рэкорд у 14,9 градуса.

У Віцебску паветра прагрэлася да 16,9 градуса, у Гомелі і Магілёве — да 18.Цяплей за ўсё ў суботу было ў раёне мэтэастанцыі «Палеская» (Берасьцейская вобласьць) — 18,5 градуса вышэй за нуль (ранейшы лякальны рэкорд — 18 градусаў 38 гадоў таму). 18,3 градуса зафіксавана ў Пінску, 18,2 — у Беразіно і Жыткавічах. У той жа час рэкорд дня для ўсёй краіны ўстаяў: 117 гадоў таму ў Мар’інай Горцы было 20,4 градуса цяпла. Усяго з пачатку сакавіка абноўлена 109 тэмпэратурных максымумаў і ніводнага мінімуму.

Але з 29 сакавіка істотна пахаладае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горача! Як зьмена клімату ўплывае на Беларусь. ВІДЭА