На сайце Petitions.by зьявілася пэтыцыя з прапановай забараніць рэпэтыцыі і правядзеньне вайсковага параду 9 траўня ў Менску ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Аўтары пэтыцыі гавораць пра небясьпеку новага каранавірусу, згадваюць абмежавальныя захады, ужо прынятыя ў Беларусі для прадухіленьня распаўсюду інфэкцыі, і патрабуюць:
- забараніць добраахвотна-прымусовы ўдзел работнікаў дзяржаўных арганізацый у вайсковым парадзе з мэтай стварэньня масоўкі;
- адмяніць правядзеньне рэпэтыцый ганаровай варты на тэрыторыі Менску (у тым ліку на праспэктах Машэрава і Пераможцаў);
- забараніць правядзеньне параду вайсковай тэхнікі, каб прадухіліць магчымыя надзвычайныя сытуацыі ў выпадку, калі вайсковай тэхнікай будуць кіраваць хворыя на каранавірус (і падкрэсьліваюць, што такія сытуацыі ўжо былі раней нават пры поўным здароўі яе ўдзельнікаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску вайскоўцы рыхтуюцца да параду 9 траўня. ВІДЭАНа зэканомленыя грошы ў пэтыцыі прапануюць:
- арганізаваць абыход пажылых людзей (асабліва вэтэранаў, якія ўваходзяць у зону максымальнай рызыкі пры віруснай інфэкцыі), даць ім усе неабходныя мэдыкамэнты ды іншыя прадметы першай неабходнасьці;
- арганізаваць закупку мэдыцынскіх матэрыялаў для дааснашчэньня ўсіх мэдыцынскіх установаў (асабліва па-за Менскам), сродкаў неадкладнай дапамогі;
- накіраваць грошы на азеляненьне Менску для нармалізацыі экалягічнай абстаноўкі і зьніжэньня рызык разьвіцьця розных захворваньняў у насельніцтва; адрамантаваць дарожнае палатно, масты на найбольш аварыйных участках (замест яго бягучага рамонту пасьля праходжаньня вайсковай тэхнікі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка заявіў, што Дзень Перамогі ў Беларусі адзначаць, як задумвалі, нягледзячы на каранавірусПад пэтыцыяй на момант публікацыі падпісаліся больш за 3,1 тысячы чалавек.
Пасьля збору подпісаў пэтыцыю плянуюць накіраваць у Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
27 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што што Дзень Перамогі ў Беларусі адзначаць, як задумвалі, нягледзячы на каранавірус, «ніякія мерапрыемствы не адмяняюцца».
У Менску ўжо рыхтуюцца да вайсковага параду. Так, 26 сакавіка быў абмежаваны рух транспарту на МКАД у сувязі з праездам вайсковай мэханізаванай калёны да аэрадрому Ліпкі, дзе адбываюцца асноўныя трэніроўкі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ