25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода правяла жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.
У сувязі з пандэміяй каранавірусу ў сьвеце штогадовыя сьвяточныя акцыі на Дзень Волі ў Беларусі скасаваныя. Але Радыё Свабода не зьмяняе сваіх плянаў.
У нашым відэаэфіры:
- «Кіраўнік Беларусі на сьвяце 25 Сакавіка, зламаны нос і рэвалюцыя». Конкурс на веданьне гісторыі сьвяткаваньняў 25 Сакавіка зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.
- «Колькі дывізіяў у Рады БНР» — дыскусія зь дзеячамі Рады Сяргеем Навумчыкам і Аляксандрам Лукашуком.
- «Цэнтральны», «Васількі» і «Чабурэчная» — шпацыр менскімі адрасамі БНР разам з краязнаўцам і гідам Паўлам Каралёвым.
- «БНР, пра якую вы ня чулі» — разам з дасьледнікам гісторыі БНР Сяргеем Шупам мы наведаем Альшанскія могілкі ў Празе, дзе пахаваныя два старшыні Рады БНР — Васіль Захарка і Пётра Крачэўскі.
- «Тады я пераканалася, што мы пераможам» — сьвяточны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Горадні зачыталі Трэцюю Ўстаўную грамату БНР і прасьпявалі гімны. ФОТА, ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эксклюзіў. Беларуская Няўзброеная Рэспубліка: чаму не адбылася армія БНРГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Старшыня Рады БНР: Моладзь адчула, што незалежнасьць вартая, каб яе баранiліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зянон Пазьняк заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй. З прычыны пандэмііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзень Волі. Дзень Незалежнасьці. Як называць галоўнае сьвята