Літва ўводзіць абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну

Ілюстрацыйнае фота

Ад 24 сакавіка ўведзены абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе у Літву, піша Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дадому па транзытнаму калідору праз Літву просяць максымальна апэратыўна зьвязацца з амбасадай Беларусі ў Літве па кругласуткавым тэлефонам +37052662211; +37060016244.

Паводле беларускіх дыпляматаў, замежнікам можна заставацца ў Літве да сканчэньня карантыну, калі ў яго час скончыўся тэрмін законнага знаходжаньня ў Літве. У дачыненьні такіх грамадзян ня будзе прымацца рашэньне аб вяртаньні і меры адміністрацыйнай адказнасьці.