Мінус Санкт-Пецярбург і Калінінград. «Белавія» скарачае паветраныя зносіны з Расеяй 

Самалёт кампаніі "Белавія"

Авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.

Як паведамілі ў офісе «Белавія», абмежаваньні будуць дзейнічаць часова, ад 23 сакавіка да 10 красавіка.

Вяртаньне сродкаў, зьмена датаў вылету або пераафармленьне маршруту можна зрабіць да 31 сьнежня гэтага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея дазволіла транзыт беларусам, якія вяртаюцца з трэціх краін

Як паведамляла Свабода, раней былі адмененыя рэйсы ў іншыя гарады Расеі — Варонеж, Краснадар, Казань, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Сочы і ў маскоўскі аэрапорт Жукоўскі.

Праз распаўсюд каранавірусу «Белавія» цалкам ці часткова спыніла паветраныя зносіны амаль з трыма дзясяткамі краін сьвету.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ