Выйшла другое, дапоўненае выданьне кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Замовіць можна тут

Вокладка другога выданьня кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі.

Першае выданьне кнігі Сяргея Абламейкі пра Каліноўскага разышлося ў Менску за два дні падчас трох прэзэнтацый 2-3 лютага 2020 году.

З увагі на вялікі попыт, рэдакцыя не пасьпела разаслаць кнігу тым, хто замовіў яе электронна. Таму было вырашана выпусьціць другое выданьне, дапрацаванае і дапоўненае. Менавіта яго і атрымаюць тыя, хто пакінуў заяўкі раней.

Гэта 77-мы том «Бібліятэкі Свабоды. ХХІ стагодзьдзя».

Замовіць кнігу можна ТУТ.

Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце. Нам важнае ваша меркаваньне!

З улікам складанай эпідэміялягічнай сытуацыі выкананьне замоваў зойме болей часу, чым звычайна. А пакуль кнігу можна свабодна спампаваць і чытаць у фармаце PDF.

Буктрэйлер першага выданьня:

Your browser doesn’t support HTML5

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужыцкая праўда № 8». Сотні людзей прыйшлі на прэзэнтацыю кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

У менскім начным клюбе прэзэнтавалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 пастулятаў беларускай нацыянальнай ідэі паводле Каліноўскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Каліноўскі аддзяліў Беларусь і Літву ад Польшчы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі