Арганізатары скасаванай «Эўравізіі-2020» сказалі, хто і як зможа ўдзельнічаць у фэстывалі налета

Ілюстрацыйнае фота

Налета ўдзельнікі «Эўравізіі» мусяць выступіць з новай песьняй. Абіраць іншых музыкаў ці адправіць на конкурс тых, хто прайшоў адбор у 2020 годзе, кожная краіна вырашыць сама, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

Музычны конкурс «Эўравізія», які меў прайсьці ў нідэрляндзкім Ротэрдаме ў траўні 2020 году, арганізатары скасавалі праз пандэмію каранавірусу. Ад Беларусі ў конкурсе павінна была ўдзельнічаць група VAL.