Беларускае шчасьце — паміж Кіргізстанам і Паўночным Кіпрам

Драўляны замак на возеры Лепель. Востраў Замак на возеры Мядзел

Фінляндыя зноў узначаліла сьпіс самых шчасьлівых краін сьвету, гаворыцца ў адпаведным дакладзе World Happiness Report 2020.

Беларусь заняла ў рэйтынгу 75-е месца — паміж Кіргізстанам і Паўночным Кіпрам, падняўшыся з 81-га месца ў 2019 годзе.

Рэйтынг грунтуецца на шасьці паказьніках:

  • ВУП на душу насельніцтва
  • сацыяльная падтрымка
  • здаровы лад жыцьця
  • працягласьць жыцьця
  • сацыяльная свабода
  • успрыманьне карупцыі і шчодрасьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у рэйтынгу заможнасьці стаіць вышэй за Расею і Ўкраіну, але значна ніжэй за іншых суседзяў

У дзясятку самых шчасьлівых краін, акрамя Фінляндыі, якая набрала 7,8 бала, увайшлі Данія (7,64 бала), Швайцарыя (7,56 бала), Ісьляндыя (7,5 бала), Нарвэгія (7,48 бала), Нідэрлянды ( 7,44 бала), Швэцыя (7,35 бала), Новая Зэляндыя (7,3 бала), Аўстрыя (7,29 бала) і Люксэмбург (7,23 бала).

Замыкаюць рэйтынг Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (3,47 бала), Руанда (3,31 бала), Зімбабвэ (3,29 бала), Паўднёвы Судан (2,8 бала) і Аўганістан (2,56 бала).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніжэй за Намібію, Сурынам і Бахрэйн — Беларусь у Індэксе пашпартоў сьвету

З суседзяў Беларусі чатыры краіны аказаліся больш шчасьлівыя, чым яна (Літва — 41-е месца (летась — 50-е), Польшча — 43-е (42), Латвія — 57-е (53), Расея — 73-е (59)), а Украіна — менш шчасьлівай —133-е (раней 138-е) месца.