Італія ў сьмяротнасьці ад каранавірусу абышла Кітай

Рым, 16 сакавіка 2020

Улады Італіі ўвечары 19 сакавіка паведамілі пра чарговы сумны рэкорд: 5322 новыя выпадкі інфікаваньня вірусам COVID-2019 і 427 новых выпадкаў сьмерці.

Агульная колькасьць заражаных дасягнула 41 035, 3405 чалавек памерлі.

Італія абагнала ў колькасьці сьмерцяў Кітай, дзе, паводле афіцыйных дадзеных, памерлі 3245 чалавек.

Далей у гэтым сьпісе ідуць Іран (1284), Гішпанія (803), Францыя (372), ЗША (171), Вялікая Брытанія (144).