Апошнія аўтамабілі пакідаюць заводы Škoda Auto ў Чэхіі ў сераду, 18 сакавіка, у 22.00. Заводы будуць закрытыя ў Млада-Болеславе, Квасінах і Вэрхлабе да 22.00 6 красавіка, заявіў прэм’ер-міністар Чэскай Рэспублікі Андрэй Бабіс на прэс-канфэрэнцыі 17 сакавіка.
Рашэньне аб прыпыненьні вытворчасьці на тры тыдні было прынята для барацьбы з эпідэміяй каранавірусу ў Чэхіі. Работнікам заводу будуць выплачваць 70-75% ад іх штомесячнай зарплаты.
Нямецкі канцэрн Volkswagen, які належыць чэскай Škoda Auto, таксама закрывае свае філіялы ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каранавірус: памерлі 8 тысяч чалавек, Сан-Марына на першым месцы у колькасьці выпадкаў на душу насельніцтваНа заводах Škoda Auto ў Чэхіі працуюць каля 34 000 чалавек. На сёньняшні дзень зарэгістраваны два выпадкі захворваньня на каранавірус сярод рабочых.
Віцэ-прэзыдэнт Зьвязу прамысловасьці і транспарту Чэхіі Ян Рафай выказаў надзею, што адключэньне ня будзе доўгім. Паводле Міністэрства здароўя Чэхіі, на вечар 17 сакавіка ў краіне зарэгістраваны 434 выпадкі заражэньня каранавірусам, паправіліся тры чалавекі, праведзена больш за 6000 тэстаў на COVID-19.