Школьныя вакацыі ня будуць пераносіць праз пандэмію

Ілюстрацыйнае фота

Вясновыя школьныя вакацыі ня будуць пераносіць, сказаў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, піша БелТА.

«Апошнім часам у інтэрнэце, у сацсетках і мэсэнджарах зьявілася інфармацыя пра перанос вясновых вакацый. Афіцыйна паведамляю: графік навучальнага працэсу не зьмяняецца. Ніякіх падставаў для гэтага няма. Усе навучальныя ўстановы павінны працаваць у штатным рэжыме», — сказаў Карпенка.

Вясновыя школьныя вакацыі працягнуцца з 30 сакавіка па 4 красавіка.