Сабакі, коцікі, дзеці, вышыўка, кнігі і шмат ноўтбукаў — «хатнія офісы» падчас пандэміі

Хатні офіс фрылансэркі Аляксандры зь Менску: «Час працы змяніўся. Цяпер я працую ў першай палове дня і ўначы, таму што і муж, і дзіця таксама дома, а гэта вельмі адцягвае, кажа Аляксандра. Але ў цэлым, усё выдатна».

Хатні офіс мастачкі з Заслаўя Анастасіі Балыш. Мастаку цудоўна працуецца дома, лічыць яна.

Судовая перакладчыца, актывістка беларускай грамады ў Чэхіі Крысьіцна Шыянок кажа пра сацыяльную адказнасьць падчас пандэміі: "Непераадольна карціць выйсьці хаця б у краму? Узгадайце, што каранавірус найдаўжэй жыве на плястыку і нержавеючай сталі. А ў краме мэталічныя вазкі для тавару, плястыкавыя пакеты... Таму спачатку трэба перабраць свае тканінныя торбачкі, памыць іх (калі вы апошні раз гэта рабілі?) і павесіць сушыцца".

Хатні офіс беларускага дырыжэра Віталя Алексяёнка ў Мюнхене: "Праца зьмянілася з практычнай на навуковую. Сытуацыя стала ў цэлым значна горшай".

Хатні офіс беларускага дырыжэра Віталя Алексяёнка ў Мюнхене: "Праца зьмянілася з практычнай на навуковую. Сытуацыя стала ў цэлым значна горшай".

Журналіст Белсату Віталь Бабін з Варшавы: Я працую з дому такім чынам... Гарбата, Black Sabbath, пастаянна ўключаныя мэседжэры.

Хатні офіс журналіста Андрэя Мялешкі з Горадні. Паводле яго, сямейнікі сталі больш нэрвовымі, бо працаваць з двума дзецьмі дома амаль немагчыма, а штодзённыя навіны пра каронавірус нагадваюць франтавыя звесткі.

Так выглядае працоўнае месца псыхоляга Дар'і Альперн-Каткоўскай у яе кватэры ў Элаце. У Ізраіле прымаюцца жорсткія захады, каб запабегчы распаўсюду каранавірускай інфэкцыі. "Я працую як заўсёды і троху больш, муж, дзеці і пляменніца дома. Дзеці вучацца дыстанцыйна (лекцыі і заданьні праз аплікацыю, нават па фізры трэба рабіць практыкаваньні і слаць фоткі гэтага). Мы ня ходзім на вуліцу, толькі з сабакам у горы, раз на тыдзень крама", распавядае Дар'я.

Так выглядае хатні офіс на хутары ў Белавескай пушчы сьпявачкі Насты Хмель: "Я стала настаунiцай)) а мая праца уся паадмянялася(("

Хатні офіс фуд-блогеркі і фатографа Арыны Лісецкай зь Менску

Маці былога палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч праз пандэмію каранавірусу занялася рассадай.

Маці былога палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч праз пандэмію каранавірусу занялася вышыўкай. Кажа, што раней не было часу на яе.

Хатні офіс журналісткі Марыі Малевіч

Хатні офіст журналісткі Ганны Соўсь

Хатні офіст журналіста і перакладчыка Сяргея Шупы

Хатні офіс кіраўніцы суполкі Скарыны ў Чэхіі Рыты Гаціх. У Чэхіі абвешчаны нацыянальны каранцін. "У мяне ўсё проста, працую дома на кухні (усё сталы занятыя школьнікамі). Працаваць крыху складаней, бо звыкла да вялікага манітору. Ну і паколькі нас з дому працуе вельмі шмат, то ўсё сыстэмы больш запаволеныя. Ня звыкла ўсё вырашаць праз тэлефон", кажа Рыта.

Журналістка і пісьменьніца Інэса Плескачэўская кажа, што працуе з дому ўжо 20 гадоў, такім чынам у яе нічога не зьмянілася праз пандэмію каранавірусу.