У сувязі з тым, што ў міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Міхала Вося выявілі каранавірус COVID-19, у аўторак увесь польскі ўрад здае аналізы. 15 міністраў у карантыне, паведамляе выданьне Wiadomosci.
Яны працуюць дыстанцыйна. Паводле Міхала Дворчыка, кіраўніка канцылярыі польскага прэм'ер-міністра, праца ўраду ідзе нармальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіРаней сёньня стала вядома, што ў Польшчы ад каранавірусу памёр пяты чалавек. Як паведамляе польскае Міністэрства аховы здароўя, гэта 57-гадовы мужчына, у якога былі іншыя захворваньні. Ён памёр у горадзе Валбжыху ў Ніжнесылескім ваяводзтве. Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Польшчы – 205.