2,3673. Новае рэкорднае падзеньне беларускага рубля адносна даляра

Абмен валютаў

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 сакавіка беларускі рубель аслабеў у адносінах да даляра і расейскага рубля, але крыху ўзмацніўся да эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускі рубель залежыць ад расейскага і ад цэнаў на нафту. Разьбіраемся з экспэртам

Даляр ЗША на таргах дадаў да папярэдняга курсу (2,3636) і дасягнуў новага рэкорднага ўзроўню — 2,3673 рубля.

На 2 капейкі да беларускага падмацаваўся расейскі рубель — 3,1913 за 100 адзінак.

Пааньнеў толькі эўра: ад папярэдніх 2,6391 рубля нязначнае падзеньне да 2,6335.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год дэвальвацыя складзе працэнтаў 25 пры ўмове, калі ня здарыцца новых катаклізмаў, — эканаміст