Бэрдымухамэдаў даручыў змагацца з каранавірусам дымам ад гармалы

Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў распарадзіўся правесьці спэцыяльныя мерапрыемствы па абкурваньні насельніцтва дымам гармалы (лекавай травяністай расьліны, вядомай пад назвай юзарлік або магільнік).

Гэтая ідэя прагучала на пасяджэньні па прыярытэтах дзяржаўнага разьвіцьця. Бэрдымухамэдаў заявіў, што «дым ад гармалы — эфэктыўны сродак, які актыўна супрацьдзейнічае пранікненьню ў арганізм чалавека розных ня бачных воку вірусаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былыя прэзыдэнты Туркмэністану атрымаюць пажыцьцёвыя пасады

Афіцыйна ўлады не паведамлялі пра выпадкі заражэньня каранавірусам COVID-19 у краіне, аднак крыніцы Радыё Свабода ў інфэкцыйнай бальніцы Ашгабада 3 сакавіка распавялі пра двух хворых, якія ўтрымліваюцца ў карантыне.