МЗС Беларусі вывучае інфармацыю пра рашэньне Расеі закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей у сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу, паведаміў ТАСС 16 сакавіка прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
«Беларускі бок, у тым ліку ў кантакце з расейскім бокам, вывучае рашэньне расейскага ўраду», — расказаў Глаз. Паводле яго, пазьней МЗС плянуе выступіць з тлумачэньнямі для грамадзян у сувязі з новымі захадамі, якія ўвяла Расея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія памежнікі: «Пакуль рашэньняў аб закрыцьці беларуска-расейскага ўчастку мяжы не прымалася»Пра рашэньне закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей абвясьціў 16 сакавіка на апэратыўнай нарадзе прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін.