З 14 па 27 сакавіка кампанія Apple закрывае ўсе свае афлайн-крамы па-за мацерыковым Кітаем, паведамляе Bloomberg.
Па словах генэральнага дырэктара Apple Ціма Кука, гэта ўнёсак кампаніі у барацьбу з глябальным распаўсюджваньнем новага каранавіруса, бо найлепшы спосаб супрацьстаяць пандэміі — абмежаваць кантакты і зьменшыць перасоўваньне людзей.
Усе работнікі зачыненых крамаў Apple будуць атрымліваць заробак падчас вымушанага прастою, піша Bloomberg.
Апроч таго, Apple перавяла ўсіх сваіх супрацоўнікаў па-за Кітаем на выдаленую працу там, дзе гэта гэта магчыма.