Амэрыканскі тэлеканал Fox New паведаміў, што тэст прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару на каранавірус даў нэгатыўны вынік.
Сын Балсанару Эдуарду паведаміў у жывым этэры Fox News, што паўторны тэст, праведзены для пацьвярджэньня дыягназу, даў нэгатыўны вынік. Неўзабаве гэтая інфармацыя была пацьверджаная ў твітэры бразыльскага прэзыдэнта.
- HFA/SABIN atestam negativo para o COVID-19 o Sr. Pres. da República Jair Bolsonaro. pic.twitter.com/iL3YPGPGXA
— Jair M. Bolsonaro (@jairbolsonaro) March 13, 2020
Незадоўга да таго канал Fox New перадаў інфармацыю пра пазытыўны вынік тэсту. У сувязі з гэтым некалькіх службоўцаў прэзыдэнцкай адміністрацыі выклікалі на тэрміновы сход у офіс кіраўніка адміністрацыі Белага дому.
Некалькі дзён таму Жаір Балсанару сустракаўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бразыльскі чыноўнік, які сустракаўся з Трампам, заражаны COVID-19Раней паведамлялі, што каранавірус быў выяўлены ў кіраўніка сакратарыяту грамадзкіх камунікацыяў пры адміністрацыі бразыльскага прэзыдэнта Фабію Вайнгартэна, які таксама на мінулым тыдні сустракаўся з Трампам. Сам Трамп, аднак, ня стаў рабіць тэстаў на каранавірус пасьля сустрэчы.