Каранавірус: Чэхія закрыла свае межы

Карлаў мост у Празе, 10 сакавіка 2020

Пасьля нядзельнай поўначы, 16 сакавіка, людзі ня змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Гэтак 13 сакавіка вырашыў чэскі ўрад у рамках захадаў барацьбы з распаўсюдам каранавірусу COVID-19.

Чэскі ўрад таксама забараніў іншаземцам езьдзіць у Чэхію, за выняткам тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражываньне ў Чэхіі.

Улады таксама вырашылі закрыць рынкі і забаранілі наведваць зьняволеных у турмах. Распаўсюд каранавірусу будзе разглядацца як крымінальнае злачынства.

Раней у краіне на месяц абвясьцілі надзвычайнае становішча.

Колькасьць выпадкаў заражэньня вірусам COVID-19 у Чэхіі — 117.