У беларускіх касьцёлах забаранілі цалаваць абразы і акрапляць сьвятой вадой

Нясьвіж, Фарны касьцёл, ©Shutterstock

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 13 сакавіка выдаў распараджэньне аб захадах у сувязі з пандэміяй новага каранавірусу, піша Catholic.by.

Цяпер у беларускіх касьцёлах загадана:

  • ушаноўваць сьвяты крыж, абразы і рэліквіі «ўкленчваньнем ці глыбокім паклонам бяз дотыку і цалаваньня»;
  • не выкарыстоўваць і не напаўняць крапільніцы асьвячонай вадой;
  • на акенцах (кратах) спавядальняў прымацаваць і рэгулярна дэзынфікаваць ахоўны матэрыял;
  • знак супакою перадаваць схіленьнем галавы, без тактыльнага кантакту (пацісканьня рукі);
  • духоўным асобам і міністрантам старанна мыць рукі перад імшой, падчас яе захоўваць нормы гігіены.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Набажэнстваў не скасоўваюць, абразы дэзынфікуюць. Як Царква і Касьцёл рэагуюць на каранавірус

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Шчыра? Малюся». Як у Горадні паставіліся да першага выпадку каранавірусу ў горадзе

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>