Адну клясу менскай гімназіі перавялі на індывідуальнае навучаньне

Ілюстрацыйнае фота

У Менску 13 сакавіка на індывідуальнае навучаньне перавядуць адну клясу гімназіі № 2, піша Міністэрства аховы здароўя.

Прычына: правядзеньне эпідэмічнага расьсьледаваньня.

За гадзіну да паведамленьня Мінздароўя, дырэктар гімназіі № 20 Леанід Абрамаў сказаў Свабодзе, што «ня чуў» такой інфармацыі.

«Мы як і ўсе баімся як і ва ўсім сьвеце. Але нічога такога я ня чуў», — сказаў дырэктар гімназіі № 20.

На пытаньне ці скарачаюцца ўрокі Абрамаў сказаў, што «усё як ёсьць».