Жанчына сама зьвярнулася да мэдыкаў пасьля таго, як прыбыла з Італіі ў Горадню. Першы тэст пацьвердзіў у яе наяўнасьць новага каранавірусу.
Як паведаміла «Гродзенскай праўдзе» прадстаўніца галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму, жанчына прыбыла з Італіі ў Горадню ў ноч з панядзелка на аўторак і ніякіх праяваў рэсьпіраторнай інфэкцыі ня мела.
Пазьней зьвесткі пра Горадню пацьвердзілі ў Мінздароўя. Паводле міністэрства, тэст яна зрабіла яшчэ на мяжы, таму «ўсе ейныя кантакты першага ўзроўню выяўленыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці будзе карантын у Беларусі? Што з забаўляльнымі імпрэзамі і заняткамі ў школахЦяпер 62-гадовую пацыентку шпіталізавалі, яна пад наглядам мэдыкаў. Таксама выяўляюць людзей, якія маглі зь ёй кантактаваць. Гэта ўжо 12-ы чалавек з COVID-19 у Беларусі.
Раней 11 сакавіка Мінздароўя Беларусі паведамляла, што першы тэст на COVID-19 пацьвердзіў інфэкцыю ў мужчыны, шпіталізаванага ў Гомлі пасьля паездкі ў Партугалію. Таксама каранавірус падазраюць у мужчыны ў Менску, які прыбыў зь Нямеччыны, але быў таксама ў Паўночнай Італіі.