Колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу перавысіла 100 тысяч

Так у Менску дэзынфікуюць грамадзкі транспарт

На раніцу 7 сакавіка ў сьвеце зафіксавана больш за 102 тысячы выпадкаў захворваньня на каранавірус Covid-19.

Ад яго памерлі 3497 чалавек.

У лідэрах па колькасьці зафіксаваных выпадкаў Кітай (22159 хварэюць), Паўднёвая Карэя (6588 хварэюць), Італія (3916), Іран (3710).

У Беларусі на каранавірус хварэюць 6 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС папярэдзіла беларускіх турыстаў пра абмежаваньні ў пэўных краінах праз каранавірус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зафіксавана шэсьць новых выпадкаў каранавірусу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнты БНТУ будуць вучыцца ў звычайным рэжыме ад 10 сакавіка