Дэпутата парлямэнту Францыі — Нацыянальнага сходу — шпіталізавалі з каранавіруснай інфэкцыяй. Пра гэта вечарам 5 сакавіка ў афіцыйным лісьце паведаміў старшыня Нацыянальнага сходу Рышар Фэран.
Дэпутат зьмешчаны ў рэанімацыю. Каранавірус выяўлены таксама ў двух працаўнікоў буфэта і рэстарана пры парлямэнце.
Імя дэпутата не называецца. Вядома, што ён прадстаўляе правацэнтрысцкую апазыцыйную партыю «Рэспубліканцы» і абраны ў рэгіёне Эльзас.
Парлямэнцкія буфэт і рэстаран зачыненыя. Ці будзе неяк абмежаваная праца самога парлямэнту, пакуль незразумела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад каранавірусу памерлі больш за 3,3 тысячы чалавек. У Беларусі COVID-19 аднеслі да небясьпечных хваробаўУ Францыі напярэдадні выяўлена больш за 100 выпадкаў заражэньня новым каранавірусам. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў набліжаецца да 500. Памерлі 7 чалавек. Прэзыдэнт Эмануэль Макрон заявіў, што эпідэмія «непазьбежная» і да яе неабходна падрыхтавацца.