Самыя папулярныя мэтады фальсыфікацый на выбарах у Таджыкістане. ВІДЭА

Галасаваньне ў Таджыкістане

Амаль на кожных выбарах у Таджыкістане выкарыстоўваюцца адны і тыя ж прыёмы фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня: пра гэта неаднаразова гаварылася ў справаздачах міжнародных назіральнікаў.

Цэнтральная выбарчая камісія Таджыкістану 2 сакавіка абвясьціла кіроўную Народна-дэмакратычную партыю пераможцам выбараў у ніжнюю палату парлямэнту, якія адбыліся 1 сакавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіроўную партыю Таджыкістану абвясьцілі пераможцам парлямэнцкіх выбараў

Адзіная апазыцыйная сіла — Сацыял-дэмакратычная партыя Таджыкістану — ня трапіла ў парлямэнт.

Распавядаем пра самыя «папулярныя» парушэньні і тое, хто і як іх ажыцьцяўляе.