Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўную партыю Таджыкістану абвясьцілі пераможцам парлямэнцкіх выбараў


Галасаваньне ў Душанбэ, 1 сакавіка 2020
Галасаваньне ў Душанбэ, 1 сакавіка 2020

Цэнтральная выбарчая камісія Таджыкістану 2 сакавіка абвясьціла кіроўную Народна-дэмакратычную партыю пераможцам выбараў у ніжнюю палату парлямэнту, якія адбыліся 1 сакавіка.

Пра гэта паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода.

Адзіная апазыцыйная сіла — Сацыял-дэмакратычная партыя Таджыкістану — ня трапіла ў парлямэнт.

Паводле афіцыйных зьвестак, яўка выбарцаў склала больш за 86%, а кіроўная Народна-дэмакратычная партыя набрала 50,4% галасоў.

У ніжнюю палату парлямэнту Таджыкістану абіраюць 63 дэпутатаў.

Міжнародныя назіральнікі, у тым ліку АБСЭ, заходнія ўрады і арганізацыі дагэтуль не прызналі ніводныя выбары ў Таджыкістане празрыстымі, справядлівымі і адпаведнымі дэмакратычным стандартам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG