На Філіпінах звольнены ахоўнік гандлёвага цэнтру ўзяў у закладнікі дзясяткі чалавек

Паліцыя Філіпінаў, ілюстрацыйнае фота

У сталіцы Філіпінаў Маніле ўзброены мужчына ўзяў у закладнікі некалькі дзясяткаў наведнікаў гандлёвага цэнтру V Mall, паведамляе агенцтва Associated Press.

Паводле мясцовых уладаў, нападнік — незадаволены былы ахоўнік, якога адхілілі ад працы ў гандлёвым цэнтры. Мужчына ўтрымлівае ў закладніках каля 30 чалавек, дакладная колькасьць іх нявызначаная і выводзіцца з памеру офісу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына мае агнястрэльную зброю і гранаты.

Мужчына раніў сама меней аднаго чалавека, якога пазьней шпіталізавалі з агнястрэльным раненьнем, цяпер ён у стабільным стане.