У Краснаярску праз бадзяжных сабак ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі

Ілюстрацыйнае фота

У Краснаярску ўлады ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі праз бадзяжных сабак, паведамляе расейская служба Свабоды.

У мэрыі адзначылі, што паводле апошніх зьвестак ад укусаў бадзяжных сабак у горадзе ўжо загінулі пяць чалавек, а ў гарадзкую адміністрацыю паступілі больш за паўтары тысячы заявак ад жыхароў на адлоў сабак.

Гарадзкія дэпутаты хочуць зьвярнуцца ў Раду Фэдэрацыі, каб яна адмяніла забарону на адстрэл бяздомных жывёл. Цяпер расейскі закон забараняе магчымасьць рэгуляваньня колькасьці жывёл з дапамогай адстрэлу або забойства.