Менчукоў «затрымалі», пабілі і абрабавалі ілжэміліцыянты

Ілюстрацыйае фота

Cьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне ў адносінах да чатырох менчукоў, якія выдавалі сябе за міліцыянтаў. Справу перадалі ў суд.

Летась у жніўні чацьвёра раней судзімых менчукоў выдалі сябе за міліцыянтаў і «затрымалі» дваіх мужчын і адну жанчыну ў лесе пад Менскам, паведамляе Сьледчы камітэт.

Пацярпелых трымалі некалькі гадзінаў, білі, забралі ў іх рэчы і грошы агулам на суму 1127 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лёг! По ногам стреляю!» Як у 1999 расейскія «беркутаўцы» захапілі беларускую вёску. ВІДЭА

Раніцай ілжэміліцыянты адпусьцілі аднаго з пацярпелых, які і зьвярнуўся ў сапраўдную міліцыю.

Фальшывых міліцыянтаў затрымалі ў кватэры аднаго з пацярпелых. Іх будуць судзіць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.