Расейскі апазыцыянэр Яшын пра магчымы ўдзел Кадырава ў забойстве Нямцова

Ільля Яшын падчас пікету ў Маскве ўлетку 2016 году

З моманту забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова прайшло амаль пяць гадоў: Нямцова застрэлілі ўначы каля Маскоўскага Крамля 27 лютага 2015 году. Па абвінавачваньні ў забойстве былі арыштаваныя і асуджаныя пяць чалавек (усе пяцёра — выхадцы з Чачні), аднак ні арганізатар, ні заказчык злачынства дагэтуль ня знойдзены.

Тэлеканал «Настоящее время» паразмаўляў пра тое, чаму сьледзтва не змагло скончыць сваю працу, а таксама пра тое, як расейская апазыцыя перажыла забойства Нямцова, зь ягоным паплечнікам па апазыцыйным руху «Салідарнасьць», муніцыпальным дэпутатам Ільлём Яшыным.