Праваабаронцы далі 5 парадаў уладам, як выканаць Канвэнцыю аб правах людзей з інваліднасьцю

Заняткі ў студыі інклюзі

Беларускі офіс па правах людзей з інфаліднасьцю 19 лютага прадставіў «альтэрнатыўную» справаздачу аб імплемэнтацыі Канвэнцыі аб правах людзей з інваліднасьцю, расказвае «Вясна».

Беларусь падпісала Канвенцыю ў 2016 годзе і ў пачатку 2019-га адправіла ў ААН афіцыйную справаздачу.

Кіраўнік Офісу па правах людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі заявіў, што афіцыйны дакумэнт не адлюстроўвае меркаваньне грамадзтва. Таму яго дапоўнілі альтэрнатыўнай грамадзкай справаздачай: дзяржава акцэнтавала ўвагу на дасягненьнях, а ў альтэрнатыўнай справаздачы больш гаворыцца аб праблемах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за год стала на 3,6 тысячы інвалідаў больш

Аўтары альтэрнатыўнага дакладу рэкамэндуюць дзяржаве шэраг рэчаў — заўвагі ёсьць па кожным з пунктаў Канвэнцыі. Галоўныя заўвагі такія:

  • Працягнуць дыскусію пра правы людзей з інваліднасьцю, узмацніць «праваабарончае разуменьне інваліднасьці» і супрацу з грамадзянскай супольнасьцю.
  • «Больш прама і дакладна» выконваць пункты Канвэнцыі.
  • Стварыць упаўнаважаны орган па правах людзей з інваліднасьцю, які мог бы быць надурадавым, выконваў кантрольныя функцыі і мог бы прымаць «больш радыкальныя і сур’ёзныя захады, чым урад».
  • Прыняць антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, замацаваць забарону дыскрымінацыі і форму абароны людзей з інваліднасьцю.
  • Прывесьці ў адпаведнасьць Канвэнцыі паняцьці дзеяздольнасьці і працаздольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ты альбо пры сьмерці, альбо зусім не кажы пра гэта». Як людзі з інваліднасьцю вучацца здымаць кіно