Суд у Гаазе абавязаў Расею выплаціць $50 мільярдаў акцыянэрам кампаніі ЮКОС

Міжнародны апэляцыйны суд Гаагі адмяніў рашэньне ніжэйшага суду і абавязаў Расею выплаціць больш за $50 мільярдаў былым акцыянэрам нафтавай кампаніі ЮКОС.

Цяпер Расея можа зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд Нідэрландаў.

Пазоўнікамі па справе выступаюць тры кампаніі — Hulley Enterprises, Yukos Universal і Veteran Petroleum, якія ўваходзілі ў Group Menatep Limited. Яны валодалі 70% акцыяў ЮКОС і страцілі грошы пасьля банкруцтва кампаніі.

Юрысты, якія прадстаўляюць інтарэсы Расеі ў судовай спрэчцы, сьцьвярджалі, што былы дарадца прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў атрымаў ад былых акцыянэраў ЮКОС «сакрэтнае» ахвяраваньне ў абмен на выгадныя ім паказаньні ў Гаазе. Іларыёнаў назваў заяву прадстаўнікоў Расіі «ілжывымі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хадаркоўскі выказаўся пра забруджваньне расейскай нафты