Азэрбайджанская паліцыя спыніла акцыю пратэсту супраць вынікаў выбараў. ВІДЭА

Паліцыя спыняе акцыю пратэсту апазыцыі ў Баку, 16 лютага 2020

Паліцыя ў Азэрбайджане 16 лютага затрымала трох лідэраў апазыцыйных партый і больш за 100 актывістаў, ня даўшы ім узяць удзелу ў акцыі пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся тыдзень таму.

Як паведаміла агенцтва Reuters, дзясяткі спэцназаўцаў атачылі будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе павінна была пачацца акцыя пратэсту, і зьмяшчалі ў аўтобус кожнага, хто падыходзіў для ўдзелу ў дэманстрацыі.

Your browser doesn’t support HTML5

Азэрбайджанскі спэцназ арыштоўвае апазыцыянэраў

Да пачатку несанкцыянаванай акцыі пратэсту паліцыя затрымала па месцы жыхарства або побач са штаб-кватэрамі партый лідэра партыі «Рэспубліканская альтэрнатыва» Ільгара Мамэдава, лідэра партыі «Мусават» Арыфа Гаджылі і кіраўніка апазіцыйнага руху D18 Руслана Ізэтлі. Іх потым адпусьцілі, вывезшы на ўскраіну Баку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У парлямэнт Азэрбайджану прайшоў толькі адзін апазыцыянэр, — экзыт-пол

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, кіруючая партыя «Новы Азэрбайджан» атрымала 72 са 125 месцаў у аднапалатным парлямэнце. Амаль усе астатнія месцы дасталіся малым партыям і незалежным кандыдатам, ляяльным прэзыдэнту краіны Ільхаму Аліеву. Міжнародныя назіральнікі выказалі сумневы ў празрыстасьці і дэмакратычнасьці выбараў.