Вайсковую базу паблізу амбасады ЗША ў Багдадзе абстралялі ракетамі

Амэрыканская амбасада ў Багдадзе ў гэтак званай Зялёнай зоне»

Па вайсковай базе ў сталіцы Іраку, дзе разьмяшчаюцца войскі кааліцыі на чале з ЗША, быў нанесены ўдар з выкарыстаньнем некалькіх ракет, паведамляе Голас Амэрыкі.

Прадстаўнік кааліцыі паведаміў, што ў выніку атакі ў «Зялёнай зоне» Багдаду, недалёка ад амэрыканскай амбасады, ніхто не пацярпеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасаду ЗША ў Іраку абстралялі ракетамі

За апошні час па войсках кааліцыі ўжо некалькі разоў наносіліся ўдары, адказнасьць за якія ніхто ня ўзяў на сябе.